Альбомы
Мы — вецер
Альбом: Пабачыць сьвет (2006)
Слова ў гэтай цішыні
Можа забіць.
Слова ў гэткай цішыні
Можа забіць.
Але мне не страшна,
Бо я чую твае крокі.
Але мне не страшна,
Бо думкі не паміраюць
Але мне не страшна
Нават сказаць табе,
Што мы — Вечнасьць.
А па лесьвіцы ў вечнасьць
Ходзіць маўклівы каваль.
А па лесьвіцы ў вечнасьць
Ходзіць сейбіт.
І яго зерне —
Гэта шлях у бязьмежнасьць.
І мне здаецца,
Што мы знайшлі дарогу.
І мне не страшна нават сказаць табе,
Што мы — Вецер.
Ну а ветру немагчыма
Падрэзаць крылы.
Вецер толькі баіцца
Бэтонных сьценаў.
Ты суцеш мяне і скажы,
Што там за мурам.
Ты суцеш мяне і разьбі
Гадзіньнік.
І калі не страшна табе,
Скажы мне, хто мы.
Мы — Вечнасць, Мы — Вецер.
