Навіны

ТАЦЦЯНІН ДЗЕНЬ" – 2012

Паэтычны тэатр "Арт. С"
25 студзеня а 18.00 у музеі Янкі Купалы
п р а д с т а ў л я е
вечарыну "ТАЦЦЯНІН ДЗЕНЬ"
– 2012
Выступаюць-чытаюць-апавядаюць-спяваюць
ТАЦЦЯНЫ:
БАРЫСЮК, БЕЛАНОГАЯ, БУДОВІЧ, ГРЫНЕВІЧ, ЛАДУНОВА,
МУШЫНСКАЯ, ПРАТАСЕВІЧ, СІВЕЦ
а таксама брат Таццяны АЛЕСЬ ЕМЯЛЬЯНАЎ
Падарыце свята сабе і знаёмым Таццянам
УВАХОДНЫ КВІТОК 3 тысячы рублёў

Сайт ART-S.BY , сувязь "Арт.С" <box@art-s.by>

Cпецыяльны канцэрт гурта «Верасень» 13 студзеня 2012 года

У межах серыі канцэртаў “Штомесяц 13-га па-беларуску” у клубе «Салтайм» (пр. Незалежнасці 131/1) праходзяць выступы беларускамоўных рок-каманд. Але 13 студзеня 2012 года прапануем вам наведаць Special Event (спецыяльную падзею) гурта “Верасень”. Імпрэза адбываецца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».

З нагоды дня нараджэння гітарыста гурта «Верасень» Арцёма Лабіна вечар 13 студзеня (дарэчы, яшчэ і Стары Новы Год, і пятніца, трынаццатае!) будзе мець незвычайны фармат. Вас чакае выступ гурта «Верасень», а таксама цікавая музычная праграма ад сяброў: сюрпрыз ад Таццяны Беланогай, блюзавы сэт ад гурта Long Way, вогненны луізіянскі блюз (танчаць усе!) ад Maddy Daddy Band, прывітанне ад блюз-рок каманды «На Узлёт» і джэм напрыканцы.

…І мы зусім забылі, што гурт «Верасень» гэтым вечарам прадставіць студыйную міні-плытку з новымі песнямі…

Кошт квіткоў не палохае: 25000 папярэдне ў 2012 годзе, 30000 у дзень канцэрта.

Папярэдняя замова квіткоў – (029) 640 09 38, (025) 622 95 03

Пачатак а 19-й!!! І без затрымак – пачнем своечасова, бо праграма немалая!

Уваход асобам з музычнымі інструментамі – бесплатны. Наяўнасць кветак і падарункаў права на зніжкі не дае, але катэгарычна вітаецца!

7 студзеня, 19:00. Цуд на Каляды!

7 студзеня ў менскім Палацы культуры ветэранау (Я.Купалы, 21) а 19.00 адбудзецца святочны канцэрт з праграмай на свята Божага нараджэння з удзелам Тацяны Беланога ды іншых зорак акустычнай музыкі.

Каляды, бадай, самае ўлюбёнае сьвята для ўсіх людзей зямлі. Калі нехта можа не заўважыць, напрыклад, Дзень Радыё ці нават чыйсьці дзень нараджэньня, дык забыць пра Каляды проста немагчыма: людзі зьбіраюцца разам, танчаць, гуляюць у калядныя гульні, сьпяваюць (ці проста слухаюць) калядныя песьні.

Беларусам на Каляды пашанцавала нават двойчы, бо наша поліканфэсыйнасць прывяла да таго, што сьвята Божага нараджэньня сьвяткуецца і паводле старога календара, і паводле новага. І вось 7 студзеня менскі Палац Вэтэранаў запрашае на неверагодны акустычны калядны канцэрт, які да ўсяго іншага будзе й прэзэнтацыяй унікальнага фанаґрафічнага выданьня – CD Данчык «Калядныя песьні».  Чытаць далей...

Вершы і альбом “Ніткі” Тацьцяны Беланогай – ў новым нумары часопіса “Дзеяслоў”!

 

Выйшаў калядны выпуск літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў”, №6 (55)/лістапад-снежань/2011 http://dziejaslou.by/ з падборкай вершаў Тацьцяны Беланогай “Скульптура слова”, а таксама ў нумары №6 рэдакцыя часопіса радая прадставіць вам аўдыёдыск Тацьцяны Беланогай – альбом “Ніткі” (перавыданне 2010 года). Дзякуй за падтрымку грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, сайт http://budzma.org/, інтэрнэт – парталу “Тузін Гітоў”, сайт http://music.fromby.net/, Саюзу Беларускіх пісьменнікаў, сайт http://lit-bel.org/.

Таксама ў новым нумары вас чакае сустрэча з цікавай паэзіяй, прозай, перакладамі, эсэ, крытакай.

Новы нумар часопіса “Дзеяслоў” №6 (55) вы можаце набыць у Менску, а менавіта: крама “Акадэмічная кніга”, г. Менск, пр. Незалежнасці, 72. Тэл.: (017) 292-00-52; крама “Кніжны салон”, г. Менск, вул. Калініна, д.5. Тэл.: (017) 385 60 89. Кнігарня  «логвінаЎ», пр-т Незалежнасцi, 37а. Тэл.: (017) 290 63 06.

На часопіс “Дзеяслоў” можна падпісацца ў любым паштовым аддзяленні Беларусі. Падпісны індэкс – 74813 (для індывідуальных падпісчыкаў), 748132 (для ведамаснай падпіскі). Часопіс можна знайсці на інтэрнэт- старонцы http://dziejaslou.by/.

Спадзяемся, вам спадабаецца новы нумар часопіса “Дзеяслоў” і аўдыёпадарунак - альбом “Ніткі” Тацьцяны Беланогай! З надыходзячымі сьвятамі! Сьвятла, сапраўдных знаходак і ўзнёслай музыкі ў душы! 

 

 

 

8 снежня ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі» адбудзецца канцэрт Тацяны Беланогай у гімназіі №6 г. Маладзечна.

 

8 снежня ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі» адбудзецца канцэрт Тацяны Беланогай у гімназіі №6 г. Маладзечна. Тацяна падрыхтавала праграму з лірычных песень, бо менавіта гэтая школа – alma mater для Тацяны. Дзевяць год таму яна скончыла гэтую школу, і зараз вяртаецца, каб паказаць сваім настаўнікам свае вынікі. Пачатак а 13 30.  

 

Фэст «КАХАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ, ЖЫВІ ПА-ЕЎРАПЕЙСКУ!..» 5 і 6 снежня 2011

 

                                                Культурніцкая ініцыятыва Твой Фэст пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі» прадстаўляе:

Фэст «КАХАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ, ЖЫВІ ПА-ЕЎРАПЕЙСКУ!..» 5 і 6 снежня 2011

 

У гэтыя халодныя снежаньскія дні мы хочам даць вам крыху цяпла, утальнасці, выдатнага настрою і любові!.. А таксама вас чакае якасная беларуская музыка і добрая еўрапейская паэзія! Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! Перабудзем зіму разам!

Вас чакае сустрэча з беларускімі паэтамі і музыкамі!
Усе пакаленні сучасных творцаў на адной сцэне.
Таксама адбудзецца ўганараванне пераможцаў 
Конкурсу Ідэй для крэатыўнай беларускай моладзі, які праводзіўся ў межах фэсту.

Дзе: Менск, клуб “LOFT” (вул.П.Броўкі, 22)
Калі: 5 і 6 снежня 2011
Пачатак усіх мерапрыемстваў а 19.00.

 

Выступоўцы 5 снежня:

Алесь Камоцкі
Віктар Шалкевіч
Андрэй Плясанаў
Таццяна Беланогая (Маладзечна)
Таццяна Салаўёва (Гародня)
Адмысловыя госці –
Stefan Eryksan
Dziadzka Ryhor
Алесь Разанаў
гурт Яблынька (Гарадок-Полацк)
і іншыя.

Выступоўцы 6 снежня:

Аkute (Магілёў)
Recha

Cпрат (Берасце)
BosaeSonca
Князь Мышкін

PANaNieba (Вілейка)
Dzivasil
Nevma (Магілёў)
і іншыя.

Вядоўца фэсту – Валярына

Крыніца інфармацыі: http://tvojfest.org/praekty/kaxaj-pa-belarusku-zhyvi-pa-eurapejsku/http://budzma.org/

 

Адкрыццё выставы ў Мінску, прысвечанай Эміліі Плятэр

13 лістапада 2011 года ў Чырвоным касцёле адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай Эміліі Плятэр. На адкрыцці чакаецца выступ мастакоў, чые працы будуць прадстаўленыя на выставе, выступ музыкаў Дар’і Кадамскай і Дзмітрыя Пятроўскага, барда Тацяны Беланогай. Пачатак а 14 00. Адрас: г. Мінск, Чырвоны касцел.

 

Выступ Тацяны Беланогай на літаратурнай сустрэчы ў Маладзечна 15 лістапала 2011 года

15 лістапада 2011 года ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча г. Маладзечна адбудзецца літаратурная сустрэча “Зорка Максімавай светлай душы. Максім Багдановіч у літаратуры краін свету”. Падчас літаратурнага вечара прагучаць вершы Максіма Багдановіча на французскай, немецкай, гішпанскай, ангельскай мовах. У вечарыне бярэ ўдзел знакаміты краязнавец і выдавец Міхась Казлоўскі. Бард Тацяна Беланогая праспявае песні, якія яна напісала на вершы беларускага паэта.

Пачатак сустрэчы а 15.00. Адрас:  г. Маладзечна, вул. Талстога, 4. Тэлефон для даведак: 8 (0176) 77 05 07. Чакаем Вас, паважанае спадарства!

Глеб Лабадзенка, Сяргей Панізнік, Тацяна Беланогая выступяць у Полацку ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі”

Глеб Лабадзенка, Сяргей Панізнік, Таццяна Беланогая выступяць у Полацку 9 і 10 лістапада 2011 года.

Сяргей Панізнік будзе прэзентаваць свой зборнік песень і вершаў "Арэлі", распавядаць пра зборнікі вершаў для дзяцей  "Адкуль вясёлка п'е ваду", "Жыцень", "Мы – грамацеі", Таццяна прэзентуе свае песні на вершы паэтаў, а менавіта  Максіма Багдановіча, Яўгеніі Янішчыц, Дануты Бічэль,  Глеб падрыхтаваў расповяд пра даследаванне роду Радзівілаў.

9 лістапада

10.30 Гісторыка-філалагічны факультэт, г. Полацк

14.00 гімназія №1 Полацка – Выступ Сяргея Панізніка, гтмназія №2 Полацка – выступы Тацяны Беланогай і Глеба Лабадзенкі

17.30 Цэнтр рамёстваў, г. Полацк, вул. Ніжнепакроўская, 27.

10 лістапада месца і час  выступу ўдакладняецца.

Выступы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі”, сайт budzma.org.

Эдуард Акулін і Таццяна Беланогая ў Мікашэвічах 14 кастрычніка 2011 года

Паэт Эдуард Акулін і бард Таццяна Беланогая ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” выступяць двойчы ў школах Мікашэвічаў ужо ў гэтую пятніцу – 14 кастрычніка.

Выступы адбудуцца:
12.00. Мікашэвіцкая СШ №1
14.00. Мікашэвіцкая гімназія №1 імя Уладзіміра Нядзведскага

Як заўжды, самыя актыўныя слухачы і ўдзельнікі конкурсаў атрымаюць памятныя падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”