Фэст «КАХАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ, ЖЫВІ ПА-ЕЎРАПЕЙСКУ!..» 5 і 6 снежня 2011
02.12.2011
Культурніцкая
ініцыятыва Твой Фэст
пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі» прадстаўляе:
Фэст «КАХАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ, ЖЫВІ ПА-ЕЎРАПЕЙСКУ!..» 5 і 6 снежня 2011
У гэтыя халодныя снежаньскія дні мы хочам даць вам крыху цяпла, утальнасці, выдатнага настрою і любові!.. А таксама вас чакае якасная беларуская музыка і добрая еўрапейская паэзія! Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! Перабудзем зіму разам!
Вас чакае сустрэча з беларускімі паэтамі і музыкамі!
Усе пакаленні сучасных творцаў на адной сцэне.
Таксама адбудзецца ўганараванне пераможцаў Конкурсу Ідэй для крэатыўнай беларускай моладзі,
які праводзіўся ў межах фэсту.
Дзе: Менск, клуб “LOFT” (вул.П.Броўкі,
22)
Калі: 5 і 6 снежня 2011
Пачатак усіх мерапрыемстваў а 19.00.
Выступоўцы 5 снежня:
Алесь Камоцкі
Віктар Шалкевіч
Андрэй Плясанаў
Таццяна Беланогая (Маладзечна)
Таццяна Салаўёва (Гародня)
Адмысловыя госці –
Stefan Eryksan
Dziadzka Ryhor
Алесь Разанаў
гурт Яблынька (Гарадок-Полацк)
і іншыя.
Выступоўцы 6 снежня:
Аkute (Магілёў)
Recha
Cпрат (Берасце)
BosaeSonca
Князь Мышкін
PANaNieba (Вілейка)
Dzivasil
Nevma (Магілёў)
і іншыя.
Вядоўца фэсту – Валярына
Крыніца інфармацыі: http://tvojfest.org/praekty/kaxaj-pa-belarusku-zhyvi-pa-eurapejsku/, http://budzma.org/
