Сьвяточная вечарына на 100-годдзе Ларысы Геніюш
09.08.2010
Аб’яднанне літаратараў-хрысціянаў “Дабравест”і ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ запрашаюць на сьвяточную вечарыну, прысьвечаную 100-годдзю знакавай, выбітнай паэткі Ларысы Геніюш.
Усіх, каму неабыякавая творчасьць і жыцьцёвы чын Ларысы Геніюш, запрашаем 9 жніўня 2010 года ў панядзелак у 18-00 на сядзібу ТБМ (вул. Румянцава, 13)
У праграме:
• Вершы і сьпевы на вершы Ларысы Геніюш
• Успаміны пра яе
• Вершы- прысьвячэньні Паэтцы
• Уганараванне пераможцаў конкурсу да 100-годдзя Паэткі
У вечарыне бяруць удзел:
• фалькларыст, выканаўца спяванай паэзіі Ларысы Геніюш Алесь Лось
• бард Таццяна Беланогая
Тэл. для кантактаў:
8-029-571-26-11, 8-029-307-27-13 (Валерыя)