Біяграфія
16.05.2006
Ёй дваццаць два гады. І за плячыма ня толькі гітара, а, напрыклад, перамога (першае месца) на польскай «Бардаўскай восені». І ўжо свае слухачы, і свой дыск. Апісаць вам Таню Беланогую? Яна закалывае валасы і часта носіць даўгія спадніцы, сядзіць з прамой спінай на крэсьле і прыгожа ўсьміхаецца. Калі яе бачыш, хочацца зрабіць так, каб яна яшчэ ўсьміхнулася. У ёй адчуваецца нейкая ўнутраная строгасьць, якая кажа, што «кашу зь ёй зварыш». Зь ёй хочацца гаварыць, што і робім, разбаўляючы размову цытатамі зь яе песень.
Усьлед каму з творчых асоб ты крочыш, якім «паветрам» дыхаеш?
Русскі рок — Башчалоў, беларускі — «Новае неба», паэзія — Анатоль Сыс, Натальля Арсеньнева, Таіса Бондар.
Давай пагаворым пра тое, як пішацца песьня, гэта цікава, таму што ва ўсіх па-рознаму. Па-першае, што спачатку: верш ці музыка?
Усе адразу. Мне складана ўявіць, што яны могуць прыйсьці не разам.
А калі часьцей за ўсё: ўначы ці днём?
Часьцей за ўсе ўначы. Таму што спакайней.
І, напэўна, дома?
Так. З тае ж прычыны. Прычам дома ня тут, у Менску, а ў Маладэчне — маім родным горадзе. Калі я ведаю, што вось гэта — мая тэрыторыя і мая «крепость», і магу расслабіцца ў пляне чагосьці зьнешняга і, наадварот, засяродзіцца на ўнутранным.
Ты пішаш у адзіноце?
Часьцей за ўсе так.
«…Яна сумленна жыве, бо жыве адна…»
А ці ёсць «замарочкі» про тое, чым пісаць, на чым, на якой гітары падбіраць першыя акорды?
Н-не, гэта не істотна. Да ну, якая розьніца…
Нехта піша, калі шчасьлівы. Нехта — толькі ў дэпрэсіі, некаторыя чакаюць балянсу й ўнутранай гармоніі. Як у цябе?
Патрэбныя эмоцыі, абавязкова. То бок я пішу не ў раўнавазе, не, я «лаўлю» эмацыйную хвалю. Нешта мусіць рвацца і, напэўна, надрываецца. З-за гэтага я мушу нешта шукаці, а ўжо ў працэсе пошуку раптам трапляю на песьню.
Значыць, «мастак мусіць бысь галодным» — пра цябе?
Ха-ха, атрымліваецца, што так. У тым сэнс, што яму пастаянна мусіць чагосьці не хапаць, і ад такога «голаду» ён нешта новае і знаходіць.
У цябе шмат песень на вершы Яўгеніі Янішчыц — чаму?
Янішчыц — асобная старонка маей біяграфіі (сьмяецца). Я чамусьці моцна яе адчуваю. І вершы ў яе бязумна музычныя.
А існуюць «немузычныя» паэты?
Хутчэй, у кожнага паэта свой рытм. А рытм Янішцыч прымушае мой гучаць ва ўнісон.
Не было у цябе жаданьня граць у групе?
Яно было і есьць, і павялічваецца.
Якія інструмэнты ты там бычыш?
Струнныя… Дакладна — скрыпку.
Як думаеш, што важней: музыкі-аднадумцы ці музыкі-прафэсыяналы?
Вось гэтага не ведаю. Яшчэ не зразумела. Адное тое, што ва ўсіх павінна быць аднолькавае ўяўленьне пра тое, навошта гэты гурт — відавочна для мяне.
Як бы ты хацела разглядаць мора — з гледзішча рыбы ці птушкі?
Рыбы. Псыхалягічнае пытаньне… Так, усё ж рыбы, таму што мора для яе — родная стыхія, ёй там утульна. А паветра… яно такое рэдкае (не плотнае), там не прытулішся. У моры спакайней.
Чым ты яшчэ жывеш, акрамя музыкі?
Геаграфіяй, вандроўкамі, фатаграфую…
«Дай в дорогу пыли мне…»
Калі ты шмат «ходзіш», то як паспяваеш усё астатняе? Вучоба…
Цікавы парадокс: чым меней справаў, тым меней часу. Людзі, што захапляюцца рознымі рэчамі, знаходяць час на ўсё, ды яшчэ і вучацца лепей за іншых, таму што шмат ведаюць і ўмеюць разьмяркоўваць час. Трэба просто быць «у рытме».
А ў цябе бываюць пэрыяды «застою», «крызысу», калі не пішацца?
Канешне, так. «Не пішацца» — гэта нармальны стан («пішацца» — адмысловы!). Я ўпэўнена, што так і мусіць быць, што гэта карысна і правільна.
Таня, прызнайся, ці ёсьць у цябе схільнасць да зорнай хваробы?
Якая дурная рэч — зорная хвароба! Спадзяюся, што не. Зорная хвароба ў людзей не ад таленту, а ад… недахопу інтэлекту, мабыць. Я проста ведаю, што кожны чалавек — як зорка. Не важна, піша ён песьні, пячэ піражкі ці будуе караблі.
А ці ёсьць «прышчэпкі» ад зоркавай хваробы?
Не, якія тут прышчэпкі…
Ёсьць у цябе мара?
(Імгненна) Так! (З усьмешкай, зьдзіўленым шэпатам) нават дзьве. Першая — для сябе — пабачыць акіян. Другая — для ўсіх — каб кожны чалавек жыў сумленна і слухаў сваё сэрца.
